шыя вуліцы, галоўнейшыя будынкі. Крэмль абкружаны і ўзяты.
Зноў загаварылі гарматы.
Сем дзён ідзе страляніна. Сем дзён ідзе змаганьне. Напружанае, упартае.
Падае першы сьнег, — падае белы, і ўраз чырванее ўсходамі крыві.
Масква — сэрца зямлі расійскае — канае. Масква чырванее. З крыві, з голаду, з агню — родзіцца новая Масква, — сэрца сусьветнае Рэволюцыі.
Нікнуць трохкалёрныя сьцягі, — нікне на іх сінь і бель, нікне, сьціраецца. Расплываецца чырвань, — усе сьцягі скрозь чырванеюць…
Нікне золата пагонаў на плячох, нязьлічаныя вырастаюць чырвоныя істужкі на рукавох, чырвоныя банты на грудзёх.
… Масква чырванее…
Вечарам — у Аляксандраўскай вайсковай школе прапета апошні раз:
„Божа, цара барані“
апоўдні — чырона-гвардзейцы ў пабітых мурох старога будынку пяюць новую песьню:
„— У панства свабоды народаў — |
■
— Бэрлінэр Тагэблят!
— Бэрлінэр Тагэблят!
— Бэрлінэр Тагэблят!