Гэта старонка не была вычытаная
Твар… культуры… Нямецкая культура… Наша культура…
Дык вось за што ваюем!
Альфрэд Кляйн сплюнуў яшчэ раз, павярнуўся на абсацах і шпаркім крокам пайшоў назад на станцыю…
… Газэты…
… Скрозь — газэты, усюды газэты…
— Бэрлінэр Тагеблят. Зрэдка — Форвэртс…
— Ага! Мірныя перамовы ў Берасьце…
— З украінскай радаю мір падпісаны…
— Добра! Хутка хлеб будзе…
— Што? Расійцы адмаўляюцца падпісаць згоду? І разам з тым армію дэмобілізуюць… Дзівакі!..
— Сам ты дзівак, не разумееш…
— Самавызначэньне… Гофман… анэксыі… грабежніцтва…
— Цікава!..
— Расійская дэлегацыя выехала з Берасьця…
■
— Кляйн, ты чуў?..
— Што?
— Выступаем…
— Куды?..
— Наступ…
… Куды?.. Які?..
… Ці-ж не дэмобілізуюцца расійцы?
… Ці-ж не прагаласілі яны канца вайне?