Многа зорак… (Пасьмертны верш). Многа зорак ў небі ясных 1915 г. з. Вінцэнтово. |
Патаемное.
Апаведаньне М Гарэцкаго.
— Гу-гу-гу, — загудзела глухая пушча, заракатала, заківала макушкамі.
— Ку-га! Ку-га! — закугакало нешто страшное. Ці русалка там гуталася на гібкай і гнуткай галіне і пела, сумувала аб нечым мінуўшым, сэрдэчным. Ці мо‘ сава гукала да сябе дуракаватаго зайку.
— Жгу-жу-жу… гаманілі лісьцікі на бярозах і з балючай цікавасьцю і з вялікай жальлю і страхам слухалі спрадвечную гутарку лісточкаў асіны, што бэз надзеі і спуджэно, як у трасцы, трэпыхаліся і ціхо казалі пра страшнаго Юду. Заікаюцца яны, трасуцца на родных сучочках, ня ведаючы спакою ад праклятае думкі спрадвечнае: „Хры… Хры… Хры… — калоцюцца яны, — Хрыста пра… пра — даў“…
— І і на асі-іні задаві-і-іўся, — засвістаў вецер і спудзіў дробные лісточкі нішчаснай асіны.