Ці ні ў гэтай хаці вясельле было? Ці ні тут, гэтта, танок вадзілі?
Стогнець цёмны лес. Паціхеньку пляцецца па дарозі карчавой конік вараненькі. Ахалодай лесовой абдувае.
Сумно у хаці.
Яначка, даражэнькі мой, — нізвычайнай ласкай адбіваюцца словы старой. Моліць. просіць яна свайго старога, ніўгаворліваго — прывязём папа… Спаведайся ты.
Як стары корч, чорны і страшны, качаецца стары на падлозе.
— К ліхой гадзіне с папом сваім!
Сумны, як хмара, ходзіць па хаці сын малады; сын бацькі-чараўніка. Завёў ён дзетак у другую хату і жонку кінуў там. І прыставіў бараніць іх старого батрака Езку. А самого аж трасца трасе. Што-то будзець? Жывуць яны у лясу аднадворцамі.
— Гаў-у-у, — с трывогаю выець сабака у пуньцы сваёй. Выбяжыць і зямлю капаць пачынаець. Напужаў маладуху з дзеткамі. Пад самым вакном завыў.
Сонцэ сядзець — бацька сканае.
— Вэк! Здохні ты, — ні маючы злабы да Разбоя, крыкнуў сын. А той вые, аж кроў у жылах стыгніць.
Ляжыць стары на лаўцы, ад сьвятых абразоў водаль верніцца. Счарнеў, як смуж. І зубамі скрыгочыць ад мук прадсмертных. Людзкія слёзы адрыгаюцца:
Падойдзе часіна, і зьявюцца нячысьцікі са сваімі відэльцамі па душу.
Раюцца — радзюцца матка с сынам каго паслаць па свяшчэніка? І куды паслаць?
— Гэй, вы… хадзіце, — чукаіць смяротнік такім голасом, нібы пілу хто напільнікам зубчыць; — прышліце мне нявехну, і дзеткі ніхай прыдуць сюды, унучкі мае
Спахмурнеў Васіль. Заблішчэў вачмі спадылба. Ніпрыхільно на бацьку зірнуў.
— Папа трэба прывезць табе, калі смерць чуеш сваю.
— А, дык так! — скрыгнуў чараўнік-смяротнік і на сына вочы павёў, зубы гнілыя — чорныя ашчэрыў; — нясіце вон абразы, ато ні памру я…