Працягнула руку
І сэрцам балела,
Глядзеўшы на муку.
І пяром умела
Выліць смутак гэты, —
Што аж душа рвецца,
Што плачуць кабеты;
Не знаюць гдзе дзецца!
Чым жэ мы аддзячым
Што-ж мы напрыносім?
Хіба што заплачым,
Ды Бога папросім:
Прымі-ж нашу дзяку
У малітве, ў сьлезцы,
Прымі як азнаку
Тваей славы ў весцы.
Мацей Бурачок.
|}
Увага: Гэты верш Пранцішак Богушэвіч напісаў у 1891 г. на Літэратурны юбілей 25-ці — лецьця працы знаменітай польскай пісацелькі Элізы Оржэшко каторая у сваіх творах вельмі часта апісывала гаротнае жыцьце беларускіх селян, будзячы грамадзянскае сумленьне і дамагаючыся людзкіх правоу для загнаных братоу мужыкоу. У чэсць Элізы Оржэшко быу выдадзены альбом „Upominek Elizie Orzeszkowej“ у каторы гэты верш дзеля забароны цэнзуры ні папау. Ауторцы верш надзвычайна спадабауся і яна вельмі шкадавала, што ён ні мог быць надрукаваны.
ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ. Заходзіць сонцэ пагодняго лета, |