Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

девственных целомудрие, Иисусе предвечный, грешников спасение, Иисусе, сыне божий, помилуй мя“, дабраўся ён, нарэшце, да астаноўкі, усё з мацнейшым і мацнейшым свістам паўтараючы слова Ісусе, прытрымаў рукою расу на шаўковай падкладцы і, стаўшы на адно калена, пакланіўся ў зямлю, а хор заспяваў апошнія словы: „Иисусе, сыне божий, помилуй мя“, а арыштанты падалі і падымаліся, устрасаючы валасамі, што асталіся на палове галавы, і стукаючы кайданамі, якія мулілі ім худыя ногі.

Гэтак цягнулася вельмі доўга. Спачатку ішлі пахвалы, якія канчаліся словамі: „помилуй мя“, а потым ішлі новыя пахвалы, якія канчаліся словамі: „алиллуя“. І арыштанты хрысціліся, кланяліся, падалі на зямлю. Спачатку арыштанты хрысціліся, кланяліся на кожным перапынку, але потым яны пачалі ўжо кланяцца цераз раз, нават і цераз два, і ўсе вельмі ўзрадаваліся, калі пахвалы скончыліся, і свяшчэннік, з палягчэннем ўздыхнуўшы, закрыў кніжачку і пайшоў за пераборку. Аставалася адно апошняе дзеянне, якое складалася з таго, што свяшчэннік узяў з вялікага стала пазалачоны крыж з эмалевымі медальёнчыкамі на канцах і вышаў з ім на сярэдзіну царквы. Спачатку падышоў да свяшчэнніка і прыклаўся да крыжа сматрыцель, потым памочнік, потым наглядчыкі, потым, напіраючы адзін на аднаго і шэптам лаячыся, пачалі падыходзіць арыштанты. Свяшчэннік, гутарачы з сматрыцелем, пхаў крыж і сваю руку ў рот, а часам у нос арыштантам, якія падыходзілі да яго, арыштанты-ж стараліся пацалаваць і крыж і руку свяшчэнніка. Так скончылася хрысціянскае богаслужэнне, прызначанае для ўцяшэння і настаўлення заблудшых братоў.


XL

І ніхто з прысутных, пачынаючы з свяшчэнніка і сматрыцеля і канчаючы Маславай, не падумаў, што той самы Ісус, імя якога са свістам гэткую незлічоную колькасць разоў паўтараў свяшчэннік, усякімі дзіўнымі словамі выхваляючы яго, забараніў менавіта ўсё тое, што рабілася тут; забараніў не толькі гэткае бессэнсоўнае пустамоўства і кашчунственае валхваванне свяшчэннікаў-настаўнікаў над