Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

пальваў. І не быў там, калі пажар пачаўся. А гэта, ён наўмысля падагнаў да таго дня, калі мы з маткай былі. Сам запаліў для страхоўкі, а на нас сказаў.

— Ды няўжо?

— Праўда, перад богам кажу, пане. Будзьце бацькам родным! — Ён хацеў кланяцца ў зямлю, і Нехлюдаў ледзьве стрымаў яго.

— Вызвальце, нізавошта гіну, — прадаўжаў ён.

І раптам шчокі яго заторгаліся, і ён заплакаў, і, закасаўшы рукаў халата, пачаў выціраць вочы рукавом бруднай кашулі.

— Скончылі? — запытаў сматрыцель.

— Але. Дык не журыцеся; зробім, што можна, — сказаў Нехлюдаў і вышаў. Меншоў стаяў ля дзвярэй, так што надзірацель штурхануў яго дзвярыма, калі зачыняў іх. Пакуль надзірацель замыкаў замок на дзвярах, Меншоў глядзеў у дзірку ў дзвярах.


LIII

Ідучы назад па шырокаму калідору (быў час абеду, і камеры былі адамкнуты) паміж апранутымі ў светлажоўтыя халаты, кароткія, шырокія нагавіцы і коты людзей, якія прагна глядзелі на яго, Нехлюдавым авалодалі незвычайныя адчуванні — і спагады да тых людзей, якія сядзелі, і жаху і неўразумення перад тымі, хто пасадзілі і трымаюць іх тут, і чамусьці сораму за сябе, за тое, што ён спакойна разглядае гэта.

У адным калідоры прабег нехта, грукаючы котамі, у дзверы камеры, і адтуль вышлі людзі і сталі на дарозе Нехлюдаву, кланяючыся яму.

— Загадайце, ваша благароддзе, не ведаю, як назваць, рашыць нас як-небудзь.

— Я не начальнік, я нічога не ведаю.

— Усё-адно, скажыцё каму, начальству, ці што, — сказаў абураны голас. — Ні ў чым не вінаваты, пакутваем другі месяц.

— Як? Чаму? — запытаў Нехлюдаў.