на тры месяцы затурыў вошы карміць у замак. Вось і зрабіў агарожу.
— Гэта што-ж ён гаворыць? — запытаў Нехлюдаў у аконама.
— Die erste Dieb im Dorfe[1], — па-нямецку сказаў аконам. — Кожны год у лесе яго лавілі. А ты навучыся паважаць чужую ўласнасць, — сказаў аконам.
— Ды мы хіба не паважаем цябе? — сказаў дзед. — Нам цябе нельга не паважаць, бо мы ў цябе ў руках, ты з нас вяроўкі ў‘еш.
— Ну, браце, вас не пакрыўдзіш; вы-б толькі не пакрыўдзілі.
— Як-жа, пакрыўдзіш! Разбіў мне летась морду, гэтак і асталося.
— З багатым, відаць, не судзіся.
— А ты рабі па закону.
Відавочна, ішоў слоўны турнір, у якім удзельнікі не разумелі, як след, навошта і што яны гавораць. Можна было заўважыць толькі з аднаго боку злабу, якую стрымліваў страх, з другога — разуменне сваёй перавагі і ўлады. Нехлюдаву было цяжка слухаць гэта, і ён пастараўся вярнуцца да справы: вызначыць цэны і тэрміны плацяжоў.
— Ды як-жа наконт зямлі? Ці жадаеце вы? І якую цану прызначыце, калі аддаць ўсю зямлю?
— Тавар ваш, вы цану вызначайце.
Нехлюдаў вызначыў цану. Як заўсёды, не гледзячы на тое, што цана, вызначаная Нехлюдавым, была многа ніжэй, як тыя, якую плацілі вакол, мужыкі пачалі таргавацца і знаходзілі цану высокай. Нехлюдаў чакаў, што яго прапанову сустрэнуць з радасцю, але праявы задавальнення зусім не было прыкметна. Толькі з таго Нехлюдаў мог заключыць, што прапанова яго дае ім выгоду, што калі началі гаварыць аб тым, хто бярэ зямлю — ці ўсё вобчаства ці таварыства, дык пачаліся жорсткія спрэчкі паміж тымі сялянамі, якія хацелі выключыць незаможных і дрэнных плацельшчыкаў з удзелу ў зямлі, і тымі, якіх хацелі выклю-
- ↑ Першы злодзей у вёсцы.