шыню ўбачыў, асабліва той старычок-дзіцёнак, які ўсміхаецца і баўтае тонкімі ножкамі, — і ён мімаволі параўноўваў з імі тое, што было ў горадзе. Праходзячы каля крамы мясных, рыбных і гатовага адзення, яго здзівіла — як быццам ён упершыню ўбачыў гэта — сытасць той велізарнай колькасці такіх чыстых і гладкіх гандляроў, якіх няма ніводнага чалавека ў вёсцы. Людзі гэтыя, відавочна, цвёрда былі пераконаны ў тым, што іхнія старанні ашукаць людзей, якія не разбіраюцца ў іх тавары, ёсць не гультайскі, а вельмі карысны занятак. Гэткія-ж самыя былі фурманы з велізарнымі задамі і гузікамі на спіне, гэткія-ж швейцары ў шапках, абшытых галунамі, гэткія-ж наплоеныя пакаёўкі ў фартухах і асабліва ліхачы-рамізнікі з падбрытымі каркамі, седзячы разваліўшыся ў сваіх пралётках, пагардліва і распусна разглядаючы прахожых. Ва ўсіх гэтых людзях ён мімаволі бачыў цяпер тых самых вясковых людзей, пазбаўленых зямлі і гэтай беднасцю сагнаных у горад. Адны з гэтых людзей здолелі скарыстаць гарадскія ўмовы і зрабіліся такімі самымі, як і паны, і радаваліся свайму становішчу; другія-ж трапілі ў горадзе ў яшчэ горшыя ўмовы, як у вёсцы, і зрабіліся яшчэ больш няшчаснымі. Такімі няшчаснымі здаліся Нехлюдаву тыя шаўцы, якіх ён убачыў у акне аднаго сутарэння, дзе яны працавалі; такія самыя былі худыя, бледныя, ускудлачаныя прачкі, якія худымі голымі рукамі прасавалі перад адчыненымі вокнамі, з якіх шугала мыльная пара. Такімі самымі былі, сустрэнутыя Нехлюдавым, два маляры ў фартухах і апорках на босых нагах, усе ад галавы да пятаў запэцканыя фарбай. У закасаных вышэй локця загарэлых жылістых слабых руках яны, лаючыся, неслі вядро фарбы. Такія самыя твары былі і ў запыленых з чорнымі тварамі ламавікоў, што трэсліся на сваіх дрогах. Такія самыя былі ў абадраных, апухлых мужчын і жанчын з дзецьмі, якія стаялі на рагах вуліц і прасілі міласціны. Гэткія самыя твары можна было бачыць у адчыненых вокнах тракціра, міма якога давялося праходзіць Нехлюдаву. Каля брудных, застаўленых бутэлькамі і чайнай пасудай столікаў, між якімі, раскачваючыся, сноўдалі белыя афіцыянты, сядзелі, гарланячы і распяваючы, потныя, пачырванелыя людзі з
Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/255
Гэта старонка не была вычытаная