Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

стаяла чарнільніца, ляжалі пер‘і, папера чыстая і завостраныя алоўкі розных памераў. Разам з суддзямі ўвайшоў і таварыш пракурора. Ён таксама спяшаючыся, з партфелем падпахай, і таксама махаючы рукою, прайшоў да свайго месца ля акна і адразу-ж паглыбіўся ў чытанне і перагледжванне папер, карыстаючыся кожнай хвілінай для таго, каб падрыхтавацца да справы. Пракурор гэты толькі што чацверты раз абвінавачваў. Ён быў вельмі ганарлівым і цвёрда парашыў зрабіць кар‘еру, і таму лічыў неабходным дамагацца абвінавачвання па ўсіх справах, па якіх ён будзе абвінавачваць. Сутнасць справы аб атручванні ён ведаў у агульных рысах і склаў ўжо план прамовы, але яму патрэбны былі яшчэ некаторыя даведкі, вось іх ён цяпер спехам і выпісваў са справы.

Сакратар сядзеў на процілеглым канцы ўзвышэння і, падрыхтаваўшы ўсе тыя паперы, якія могуць быць патрэбнымі для чытання, прагледжваў забаронены артыкул, які ён дастаў і чытаў учора. Яму хацелася пагаварыць пра гэты артыкул з членам суда з вялікай барадой, які падзяляў яго погляды, і раней размовы хацелася добра пазнаёміцца з артыкулам.


VIII

Старшыня, прагледзеўшы паперы, зрабіў некалькі запытанняў судовайму прыставу і сакратару і, атрымаўшы сцвярджальныя адказы, загадаў прывесці падсудных. Адразу-ж дзверы за кратамі адчыніліся, і ўвайшлі ў шапках два жандары з аголенымі шаблямі, а за імі спачатку адзін падсудны, рыжы мужчына з вяснянкамі, і дзве жанчыны. Мужчына быў апрануты ў арыштанцкі халат, занадта шырокі і доўгі для яго. Уваходзячы ў суд, ён трымаў рукі з адтапыранымі вялікімі пальцамі, напружана выгнутымі па швах, прытрымліваючы гэтым становішчам занадта доўгія рукавы, якія спадалі. Ён, не пазіраючы на суддзяў і гледачоў, уважліва глядзеў на лаву, якую абыходзіў. Абышоўшы яе, ён акуратна, з краю, даючы месца іншым, сеў на яе і, упяўшы вочы на старшыню, нібы шэпчучы нешта, пачаў шавяліць мускуламі шчок. За ім увайшла немаладая жанчына, так-