Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/320

Гэта старонка не была вычытаная

Але Лідачка не магла ўжо спыніцца.

— Гэта тым жудасна… — пачала яна нешта яшчэ, але ўсхліпнула, не дагаварыўшы, ускочыла з канапы і, зачапіўшыся за крэсла, выбегла з пакоя. Маці пайшла за ёю.

— Перавешаць нягоднікаў, — вымавіў гімназіст, які сядзеў на акне.

— Ты што? — запытала маці.

— Я нічога… Я так, — адказаў гімназіст і схапіў папяроску, што ляжала на стале, і пачаў закурваць яе.


XXVI

— Так, для маладых гэта адзіночнае зняволенне жахлівая рэч, — сказала цётка, ківаючы галавою і таксама закурваючы папяроску.

— Я думаю, для ўсік, — сказаў Нехлюдаў.

— Не, не для ўсіх, — адказала цётка. — Для сапраўдных рэволюцыянераў, мне расказвалі, гэта адпачынак, заспакаенне. Нелегальны жыве заўсёды ў трывозе і беднасці і баючыся і за сябе і за іншых, і за справу і ўрэшце яго бяруць, і ўсё скончана, уся адказнасць знята: сядзі і адпачывай. Проста, мне гаварылі, адчуваюць радасць, калі бяруць. Ну, а для маладых, бязвінных — заўсёды спачатку бяруць бязвінных, як Лідачка, — для гэтых першы шок жахлівы. Не тое, што вас пазбавілі свабоды, груба абыходзяцца, дрэнна кормяць, дрэннае паветра, наогул усялякія нягоды — усё гэта нічога. Калі было-б утрая больш нягод, усё-б гэта перажывалася лягчэй, каб не той маральны шок, які атрымліваеш, калі пападзешся ўпершыню.

— Хіба вам даводзілася?

— Я? Два разы сядзела, — усміхаючыся сумнай, прыемнай усмешкай, сказала цётка. — Калі мяне ўзялі ў першы раз — і ўзялі нізавошта, — працягвала яна, — мне было дваццаць два гады, у мяне быў дзіцёнак, і я была цяжарнаю. Як ні цяжка мне было тады зняволенне, разлука з дзіцёнкам і мужам, усё гэта было глупствам у параўнанні з тым, што я адчула, калі зразумела, што я перастала быць чалавекам