Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/336

Гэта старонка не была вычытаная

— Што я сказаў, тое зраблю. Куды-б вас ні паслалі, я буду з вамі.

— Дарэмна, — паспешна перабіла яна яго і ўся прасвятлела.

— Успомніце, што вам трэба на дарогу.

— Здаецца, нічога асаблівага. Дзякую.

Сматрыцель падышоў да іх, і Нехлюдаў, не чакаючы яго заўвагі, развітаўся з ёю і вышаў, перажываючы ніколі раней не адчуванае пачуццё ціхай радасці, спакою і любові да ўсіх людзей. Радавала і ўзнімала Нехлюдава на невядомую яму вышыню разуменне таго, што ніякія ўчынкі Маславай не могуць змяніць яго любові да яе. Няхай яна круціць любоў з фельчарам — гэта яе справа: ён любіць яе не для сябе, а для яе і для бога.


А тым часам залёты з фельчарам, за якія Маславу прагналі з больніцы і ў існаванне якіх паверыў Нехлюдаў, былі толькі ў тым, што, па загаду фельчарыцы, прышоўшы за грудным чаем у аптэку, што знаходзілася ў канцы калідора, і застаўшы там аднаго фельчара, высокага, з прышчаватым тварам Усцінава, які ўжо даўно назаляў ёй сваімі прыставаннямі, Маслава, вырываючыся ад яго, гэтак моцна адпіхнула яго, што ён ударыўся аб паліцу, з якой упалі і разбіліся два слоікі.

У гэты час праходзіў па калідоры старшы доктар, ён пачуў звон пабітай пасуды і, убачыўшы, як выбегла пачырванелая Маслава, сярдзіта крыкнуў на яе:

— Ну, матухна, калі ты тут будзеш шашні свае заводзіць, я цябе адашлю. Што такое? — звярнуўся ён да фельчара, поверх акуляраў строга гледзячы на яго.

Фельчар, усміхаючыся, пачаў апраўдвацца. Доктар, не дачуўшы яго, падняў галаву гэтак, што пачаў глядзець праз акуляры, і прайшоў у палаты, і ў той самы дзень сказаў сматрыцелю, каб прыслалі другую памочніцу, больш вытрыманую. З гэтага толькі і складаліся шашні Маславай з фельчарам. Выгнанне гэта з больніцы было для Маславай асабліва балюча тым, што пасля яе сустрэчы з Нехлюдавым даўно ўжо абрыдлыя ёй