Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/350

Гэта старонка не была вычытаная

скаюць да зямлі тых, хто можа, а самі не ўмеюць эксплаатаваць яе.

— Паслухайце, Дзмітрый Іванавіч, гэта-ж поўнае вар‘яцтва! Хіба магчыма ў наш час знішчэнне ўласнасці зямлі? Я ведаю, гэта ваш даўні dada[1]. Але дазвольце мне сказаць вам проста… — І Ігнацій Нікіфаравіч збляднеў, і голас яго задрыжэў: відавочна гэта пытанне блізка закранала яго.

— Я-б параіў вам абмеркаваць гэта пытанне як след, раней чым пачаць практычна вырашаць яго.

— Вы гаворыце пра мае асабістыя справы?

— Але. Я думаю, што ўсе мы, пастаўленыя ў вядомае становішча, павінны несці тыя абавязкі, якія выцякаюць з гэтага становішча, павінны падтрымліваць тыя ўмовы побыту, у якіх мы нарадзіліся і наследавалі ад нашых продкаў і якія павінны перадаць нашым патомкам.

— Я лічу сваім абавязкам…

— Дазвольце, — не даючы сябе перапыніць, працягваў Ігнацій Нікіфаравіч, — я гавару не за сябе і за сваіх дзяцей. Дзеці мае забяспечаны маёмасцю, і я зарабляю столькі, што мы жывем — і думаю, што і дзеці будуць жыць з дастаткам, і таму мой пратэст супроць вашых учынкаў, дазвольце сказаць, не зусім абдуманы, выцякае не з асабістых інтарэсаў, а прынцыпова я не магу згадзіцца з вамі, і раіў-бы вам больш падумаць, пачытаць…

— Ну, вы ўжо дазвольце мне вырашаць мае справы самому і ведаць, што трэба чытаць і што не трэба, — сказаў Нехлюдаў, збляднеўшы, і, адчуваючы, што ў яго халадзеюць рукі, і ён не валодае сабой, замаўчаў і пачаў піць чай.


XXXIII

— Ну, як дзеці? — спытаў Нехлюдаў у сястры, крыху заспакоіўшыся.

Сястра расказала пра дзяцей, што яны асталіся з бабуляй, з яго маткай і, вельмі задаволеная тым, што спрэчкі

  1. Канёк.