Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/432

Гэта старонка не была вычытаная

чымы, і што абавязак усякага чалавека складаецца з таго, каб змагацца з гэтым ладам і спрабаваць устанавіць той палітычны і эканамічны лад жыцця, пры якім асоба магла-б свабодна развівацца, і таму падобнае. І ёй здавалася, што яна сапраўды так думае і адчувае, але, па сутнасці, яна думала толькі тое, што ўсё тое, што думае муж, з‘яўляецца чыстай праўдай, і шукала толькі аднаго — поўнай згоды, зліцця з душой мужа, што адно давала ёй маральнае задавальненне.

Разлука з мужам і дзіцёнкам, якога ўзяла яе маці, была цяжкай для яе. Але яна пераносіла гэтую разлуку цвёрда і спакойна, ведаючы, што церпіць яна гэта для мужа і для той справы, якая бясспрэчна ісцінная, таму што ён служыць ёй. Яна заўсёды была ў думках з мужам і як раней нікога не кахала, гэтак і цяпер не магла кахаць нікога, апрача свайго мужа. Але адданае і чыстае каханне да яе Набатава расчульвала і хвалявала яе. Ён, маральны і цвёрды чалавек, друг яе мужа, стараўся абыходзіцца з ёю як з сястрой, але ў адносінах яго да яе адчувалася часам нешта большае, і гэта нешта большае палохала іх абодвух і разам з тым упрыгожвала цяпер іхняе цяжкае жыццё.

Так што зусім вольнымі ад закахання былі ў гэтым гуртку толькі Мар‘я Паўлаўна і Кандрац‘еў.


XIV

Разлічваючы пагутарыць асобна з Кацюшай, як ён рабіў гэта звычайна пасля агульнага чаю і вячэры, Нехлюдаў сядзеў каля Крыльцова, гутарачы з ім. Між іншым, ён расказаў яму пра той зварот да яго Макара і пра гісторыю яго злачынства. Крыльцоў слухаў уважліва, спыніўшы бліскучы погляд на твары Нехлюдава.

— Так, — сказаў ён раптам. — Мяне часта займае думка, што вось мы ідзем разам, побач з імі, — з кім з „імі“? З тымі самымі людзьмі, за якіх мы і ідзем. А тым часам мы не толькі не ведаем, але і не хочам ведаць іх. А яны, горш за гэта, ненавідзяць нас і лічаць сваімі ворагамі. Вось гэта жудасна.

— Нічога няма жудаснага, — сказаў Новадвораў, прыслу-