Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/470

Гэта старонка не была вычытаная

кай, у арыштанцкай кофце Кацюша, ён, убачыўшы яе, быў уражаны цяжкім пачуццём.

„Я жыць хачу, хачу сям‘ю, дзяцей, хачу чалавечага жыцця“, — мільганула ў яго галаве ў той час, як яна хуткімі крокамі, не падымаючы вачэй, уваходзіла ў пакой.

Ён устаў і ступіў некалькі крокаў ёй насустрач, і твар яе здаўся яму суровым і непрыемным. Ён зноў быў такім самым, як тады, калі яна папракала яго. Яна чырванела і бялела, пальцы яе сударгава круцілі краі кофты, і то пазірала на яго, то апускала вочы.

— Вы ведаеце, што вышла памілаванне? — сказаў Нехлюдаў.

— Так, надзірацель гаварыў.

— Так што, як толькі атрымаецца папера, вы можаце выйсці і пасяліцца, дзе хочаце. Мы абдумаем…

Яна паспешна перабіла яго:

— Што мне абдумваць? Дзе Владзімір Іванавіч будзе, там і я з ім.

Не гледзячы на ўсё сваё хваляванне, яна, падняўшы вочы на Нехлюдава, прагаварыла гэта хутка, выразна, як быццам наперад падрыхтаваўшы ўсё тое, што яна скажа.

— Вось як! — сказаў Нехлюдаў.

— Што-ж, Дзмітрый Іванавіч, калі ён хоча, каб я з ім жыла, — яна спалохана спынілася і паправілася, — каб я пры ім была. Мне чаго-ж лепш? Я гэта за шчасце павінна лічыць. Што-ж мне?..

„Адно з двух: ці яна пакахала Сімансона і зусім не жадала той ахвяры, якую я ваабражаў, што прыношу ёй, ці яна працягвае кахаць мяне і дзеля майго-ж дабра адмаўляецца ад мяне і назаўсёды паліць свае караблі, злучаючы свой лёс з Сімансонам“, — падумаў Нехлюдаў, і яму зрабілася сорамна. Ён адчуў, што чырванее.

— Калі вы кахаеце яго… — сказаў ён.

— Што кахаць, не кахаць? Я ўжо гэта пакінула, і Владзімір Іванавіч зусім-жа асаблівы.

— Так, разумеецца, — пачаў Нехлюдаў. — Ён надзвычайны чалавек, і я думаю…