Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/475

Гэта старонка не была вычытаная

Агульны нястрыманы рогат ахапіў усю камеру; нават пабіты зарагатаў праз сваю кроў і соплі. Смяяліся і хворыя.

Англічанін не збянтэжыўся і прасіў перадаць ім, што тое, што здаецца немагчымым, робіцца магчымым і лёгкім для тых, хто веруе.

— А спытайце, ці п‘юць яны?

— Так точна, — пачуўся адзін голас, а разам з ім зноў фырканне і рогат.

У гэтай камеры хворых было чацвёра. На пытанне англічаніна, чаму хворых не злучаюць у адну камеру, сматрыцель адказаў, што яны самі не жадаюць. Хворыя-ж гэтыя не заразныя, і фельчар назірае за імі і аказвае дапамогу.

— Другі тыдзень носа не сунуў, — сказаў голас.

Сматрыцель не адказаў і павёў у наступную камеру. Зноў адамкнулі дзверы, зноў усе ўсталі і заціхлі, і зноў англічанін раздаваў евангеллі; тое самае было і ў пятай і ў шостай, направа і налева, і на абодва бакі.

Ад катаржных перайшлі да перасыльных, ад перасыльных да „общественников“ і да тых, хто ішоў сваёй ахвотаю за сваякамі ці блізкімі. Усюды было тое самае: усюды тыя самыя халодныя, галодныя, бяздзейныя, заражоныя хваробай, зганьбаваныя, замкнутыя людзі паказваліся, як дзікія зверы.

Англічанін, раздаўшы прызначаны лік евангелляў, ужо больш не раздаваў і нават не гаварыў прамоў, Цяжкае відовішча і, галоўнае, задушлівае паветра, відавочна, прыгнялі і яго энергію, і ён ішоў па камерах, толькі прымаўляючы „аll right“[1] на данясенні сматрыцеля, якія былі арыштанты ў кожнай камеры. Нехлюдаў ішоў, як у сне, не маючы сілы адмовіцца і пайсці, адчуваючы ўсё тую самую стомленасць і безнадзейнасць.


XXVII

У адной з камер ссыльных Нехлюдаў, на дзіва сабе, убачыў таго самага дзіўнага старога, якога ён раніцою бачыў на пароме. Стары гэты, ускудлачаны і ўвесь у маршчынах,

  1. Добра.