Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

прычыны, што ў страўніку Смелькова знойдзена вялікая колькасць віна.

— Відаць, здатны быў на гарэлку, — зноў прашаптаў, апамятаўшыся, купец.

Чытанне гэтага пратакола працягвалася каля гадзіны, але не задаволіла, аднак, таварыша пракурора. Калі пратакол прачыталі, старшыня звярнуўся да яго:

— Я мяркую, што не патрэбна чытаць акты даследавання ўнутраных органаў.

— Я прасіў-бы прачытаць гэтыя даследаванні, — сурава сказаў таварыш пракурора, не гледзячы на старшыню, злёгку бокам прыўстаўшы і даючы адчуваць тонам голасу, што патрабаванне гэтага чытання ёсць яго права, і ён ад гэтага права не адступіцца, і адмова будзе прычэпкай для касацыі.

Член суда з вялікай барадой і добрымі, уніз адцягненымі вачыма, хворы на катар, адчуваючы сябе вельмі аслабеўшым, звярнуўся да старшыні:

— І навошта гэта чытаць? Толькі зацягваюць. Гэтыя новыя мётлы не чысцей, а даўжэй мятуць.

Член у залатых акулярах нічога не сказаў і панура і рашуча глядзеў перад сабой, не чакаючы ні ад свае жонкі, ні ад жыцця нічога добрага.

Чытанне акта пачалося:

„188* года, лютага 15-га дня, я, ніжэйпадпісаны, па даручэнню ўрачэбнага аддзялення, за № б38-м, — пачаў з рашучасцю, павысіўшы дыяпазон голасу, нібы жадаючы разагнаць сон, які ахапляў усіх прысутных, сакратар, — у прысутнасці памочніка ўрачэбнага інспектара, зрабіў даследаванне ўнутраных органаў:

1) Правага лёгкага і сэрца (у шасціфунтовым шкляным слоіку).

2) Усяго, што знаходзілася ў страўніку (у шасціфунтовым шкляным слоіку).

3) Самага страўніка (у шасціфунтовым шкляным слоіку).

4) Печані, селязёнкі і ныркаў (у трохфунтовым шкляным слоіку).

5) Кішак (у шасціфунтовым гліняным слоіку)“.