Мы панскіх немаўлят падушым ля парогу —
ім не знайсьці ад помсты нашай схоў…
Мы лічым дні…
ці многа іх, ці многа?
І сумны шум наднёманскіх лясоў.
Ў вязьме гадоў
ў сталёвым рыштаваньні
з руін адвечных
вырас новы край.
Там, на шляхох пажараў і паўстаньняў
для сьвету цэлага займаецца зара…
|