Гэта старонка не была вычытаная
І гоніць дачку сваю сівы Байкал
праз кручы Шаманскага камня…
і аквамарынам гарыць яго вал
ў суровых гранітных кайданах.
Над дальнымі кручамі ў шэрані хмар
цьвітуць бурштыновыя пасмы:
запаліць агонь свой пярун-уладар
ды ў хвалях зялёных пагасіць.
Ратуйся, рыбак!.. набяжыць ураган,
расходзяцца гнеўныя нетры…
Ці-ж можна змагацца убогім стругам
з усходнім разьюшаным ветрам.
Грымі, навальніца! Ўздымайся, Байкал,
на скалы, на чорныя кручы!
Хай пеніцца вод тваіх поўны бокал
у час тваіх хмельных заручын!..
|}