Старонка:Вежа (1928).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Бедныя, бедныя рыкшы!
Як-жа? Каму паверыць?
Роспач распальвае вышай і вышай
новае слова у сэрцы…


∗     ∗

Ціха.
Чорная ноч.
Цемната.
Дыша
сном
кітайскі квартал…
Хто там?
Што гэта?
Між цёмных сьцен
поступам
лёгкім —
за ценьню цень…
Містэр Кэлінг
спакойна
сьпіць
у вільле белай
на Монністрыт.
Містэр Кэлінг
спакойна
сьпіць —