Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

ЗВЫЧАЙНАЕ

Паглядзеў на руку на гадзіньнік:
Чорны вус не паказвае шэсьць.
За вакном ‘шчэ нядаўна вятрыска так дзіўна
На клавішах лісьцяў іграў, ды сьцішэў.

∗     ∗

Наші дні — жарабцы вараныя:
Гэтак шпарка, галёпам лятуць.
Засыхаць быльнягом, чыё сэрца ные
І хто мерае пядзей вярсту.

Не з такіх Апанасаў Нічыпар.
Не здарма-ж быў калісь у сяле пастухом,
І ня зналі яго панічы, пан, —
А сягоньня: ведае цэлы райком.

Завівалася бура калісьці вялікая,
І Нічыпар астацца ў баку не пасьмеў:
Бунт-паўстаньне у бой яго клікаў,
І прышоў ён адважна, прыняць хоць і сьмерць…