Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

МЫ ЙДЗЕМ

Зялёна-цёмны кучаравы гай,
Шумі аб шчасьці ў гордым шуме шат,
Шагае цьвёрда — крок у крок нага,
Агнём палае вольная душа!

Дарогу больш ня ўкрадзе мітульга:
Хвалюе чырвань маку наш абшар,
Мы йдзем. Дасягнуць вечна мэту льга,
Калі надзеі звоняць — ня шуршаць!

Нічога, што учора змочана ў крыві…
Яно тане, тане у часу вір —
Сьпеў горды новаму складае гай!

Сталёвым стаў разгонны сёньня крок.
Мы йдзем! Гарыць зарою наш зарок, —
Дарогу не зааіхрыць мітульга!..