Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/25

Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

— Ісьці! Няхай на бель—абрус туманаў
Ня льле руччамі вёска срэбра—сьлёз! —
Як волава, упалі словы атамана.
Ніжэй схілілася дзярэў гальлё.

Паўстанцаў сэрца няпрывычна плаваць
Мяшком надутым на прыліве вод!..
А ноч, у буры гордая, як пава,
Ішла, сачыла зораў карагод…

|}