Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

РОСТАНЬ.

„А спаткаемся, будзем сябрамі“, — яна мне сказала.
Разьвіталіся шчыра і проста.
А чамусьці цяпер, на вакзале,
Панавісла сасновымі лапкамі ростань.

Панавісла і сеткаю рэдкай ценіць
Там, у сэрцы, імклівасьці высадкі…
Не! Я веру — жыцьцё свае хвалі ўсьпеніць
І на бераг Комуны наш бліжыцца высад!

Так — забыцца мне цяжка пра кудзеркі вішань
І хатульку са шчытам двурогім.
А йшчэ болей пра тую, што вышла,
Каб правесьці мяне на растаньні ў дарогу.

Правяла і у полі прыгожаю кветкай
Ружай—чырваньню доўга квітнела,
Я глядзеў. Слухаў шэпт тонкагубага ветру.
А у сэрцы узбуджана струны зьвінелі…