Плакалі ветры ў дуброве параненай, Плакалі ў лузе шаўковым. Помніш, ты першае наша спатканьне? Плакалі ветры ў дуброве.
Вольна кацілася песьня вясновая. Ёй у грудзёх было цесна!.. Сьмела, свабодна да сьветлага, новага Вольна кацілася песьня.
Плавалі ветры ў дуброве галосячы, Плакаў і бор смуглабровы. Помніш, ты наша спатканьне ў восень? Плавалі ветры ў дуброве…