Ты ужо сказала мне на ростань, Як мы стаялі ля крыніцы: — Ня буду плакаць і журыцца, — Ты ўжо сказала мне на ростань.
— Не адцьвітуць ў душы зарніцы, Хоць разьвітаемся папросту!.. — Ты ўжо сказала мне на ростань, Як мы стаялі ля крыніцы.
1925.