ОЙ, ПАЙДУ…
Ой, пайду ў далячынь за сяло, — Там, дзе жыта шуміць на паўмежку, Там, дзе ў вішнях сяло расьцьвіло, Завіваюцца кветкамі сьцежкі.
Падзіўлюся, як жнеі пяюць, Засьпяваю і сам пра раздольле. Ветры буйныя песьню маю Разьнясуць па шырокаму полю!..
Ветры буйныя песьню вясны Разьнясуць па зялёнай даліне. Будзе гай на гары гаманіць, Будзе плакаць у лузе каліна.