ОЙ, НЯ ЯСНАГА СОКАЛА КРЫЛЬЛЕ…
Ой, ня яснага сокала крыльле, — Праімчаліся дні-сонцавеі… Мае вочы журбу утапілі У кляновай, пажоўклай лістве.
Праімчаліся дні сонцавеі, І гаі адцьвілі, адзьвінелі… Ветры буйныя сум паразьвеялі, Як туман залаты па вясьне!
І гаі адцьвілі, адзьвінелі, Ціха журацца ў лісьці асеньнім… Плачуць сосны ў нямым задуменьні, А пад соснамі ў ветразі сьцені.