ПРАЙДУ ШЛЯХІ…
Прайду шляхі, шляхі ў завеях І сьцежкі кветкамі спаўю!.. Хай ветры буйныя разьвеюць У песьнях моладасьць маю!..
Як ветры буйныя з-за гаю Ў прасторах думы разьнясуць — Тады я ўсё, што ў сэрцы маю, Аддам за жыцьце і красу!..
Аддам усё, чым сэрца плача, Дастану сэрца й падару, Бо я людзей яшчэ ня бачыў, Каб так любілі Беларусь!