Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

Яна славілася дзяўчынай гордай і непрыступнай. Наколькі я мог зразумець з пачцівых недагаворак Якава, бацька мой сышоўся з ёю праз некалькі гадоў пасля смерці матулі. Тацяна ўжо не жыла тады ў панскім доме, а ў хаце ў замужняй сястры сваёй, скотніцы. Бацька мой моцна да яе прывязаўся і пасля майго ад’езду з вёскі хацеў нават жаніцца з ёй, але яна сама не згадзілася быць яго жонкай, де гледзячы на яго просьбы.

— Нябожчыца Тацяна Уласаўна, — так дакладваў мне Якаў, стоячы ля дзвярэй з закладзенымі назад рукамі, — ва ўсім былі разважлівы і не захацелі тату вашага пакрыўдзіць. Што-ж я вам за жонка? якая я пані? так яны гаварылі пры мне. — Тацяна нават не хацела перасяліцца да нас у дом і прадаўжала жыць у сваёй сястры, разам з Асяй. У дзяцінстве я бачыў Тацяну толькі ў святы, у царкве. З завязанай цёмнай хусткай, з жоўтым шалем на плячах, яна станавілася ў натоўпе, каля акна, — яе строгі профіль выразна адбіваўся на празрыстым шкле, — і пакорліва і важна малілася, кланяючыся нізка, па-старадаўняму. Калі дзядзька забраў мяне, Асі было ўсяго два гады, а на дзевятым годзе яна страціла матку.

Як толькі Тацяна памерла, бацька ўзяў Асю да сябе ў дом. Ён і раней выказаў жаданне мець яе пры сабе, але Тацяна яму і ў гэтым адмовіла. Уявіце-ж сабе, што павінна было адбыцца ў Асі, калі яе ўзялі да пана. Яна да гэтага часу не можа забыць тую хвіліну, калі на яе ўпершыню надзелі шоўкавую сукенку і пацалавалі яе ручку. Маці, пакуль была жывая, трымала яе вельмі строга; у бацькі яна карысталася поўнай свабодай. Ён быў яе настаўнікам; апрача яго, яна нікога не бачыла. Ён не песціў яе, гэта значыць, не няньчыўся з ёй; але ён любіў яе надта моцна і ніколі нічога ёй не забараняў: ён у душы лічыў сябе перад ёю вінаватым. Ася хутка зразумела, што яна галоўная асоба ў доме, яна ведала, што пан — яе бацька; але яна таксама хутка зразумела сваё фальшывае становішча; самалюбнасць у ёй развілася моцна, недаверлівасць таксама; дрэнныя прывычкі ўкараняліся, прастата знікла. Яна хацела (яна сама мне аднойчы прызналася ў гэтым) прымусіць цэлы свет забыцца аб яе паходжанні, яна і саромілася сваёй маці, і саромілася свайго сораму, і ганарылася ёю. Вы бачыце, што яна многае ведала і ведае, чаго-б не трэба было ведаць у яе годы… Але хіба яна вінавата? Маладыя сілы бушавалі ў ёй, кроў кіпела, а паблізу нівод-