Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

най рукі, якая-б яе накіравала. Поўная незалежнасць ва усім! Ды хіба лёгка яе перанесці? Яна хацела быць не горш за іншых паненак; яна кінулася на кнігі. Што тут магло атрымацца добрага? Няправільна пачатае жыццё складвалася няправільна, але сэрца ў ёй не сапсавалася, розум уцалеў.

Ι вось я, дваццацігадовы хлапец, апынуўся з трынаццацігадовай дзяўчынкай на руках! У першыя дні пасля смерці бацькі, пры адным гуку майго голаса, яе трэсла ліхаманка, ласкі мae навявалі на яе смутак, і толькі патроху, спакваля, прывыкла, яна да мяне. Праўда, пасля, калі яна пераканалася, што я сапраўды прызнаю яе сястрой і палюбіў яе, як сястру, яна надта моцна да мяне прывыкла: у яе ні адно пачуццё не бывае напалову.

Я прывёз яе ў Пецербург. Як мне ні балюча было з ёю расстацца, жыць з ёй разам я ніяк не мог; я змясціў яе ў адзін з лепшых пансіёнаў. Ася зразумела неабходнасць нашай разлукі; але пачала з таго, што захварэла і ледзь не памерла. Пасля яна прыцярпелася і выжыла ў пансіёне чатыры гады; але, наперакор маім чаканням, засталася амаль такой-жа, якой была раней. Начальніца пансіёна часта скардзілася мне на яе: «І пакараць яе нельга, — гаварыла яна мне! — і на ласку яна не паддаецца». Ася была надзвычай кемлівая, вучылася вельмі добра, лепш за ўсіх; але ніяк не хацела падыйсці пад агульны ўзровень, была ўпартай, глядзела ваўчком… Я не мог надта вінаваціць яе: у яе становішчы, ёй трэба было або прыслужлівай быць, або дзічыцца. З усіх сваіх сябровак яна пасябравала толькі з адной, непрыгожай, загнанай і беднай дзяўчынай. Астатнія паненкі, з якімі яна выхоўвалася, большай часткай з добрых фамілій, не любілі яе, язвілі яе і калолі, як толькі маглі; Ася ім на волас не уступала. Аднойчы, на уроку закона божага, выкладчык загаварыў аб заганах. «Падлізванне і баязлівасць самыя вялікія заганы», — гучна сказала Ася. Адным словам, яна прадаўжала ісці сваёй дарогай; толькі манеры яе сталі лепшыя; хоць і ў гэтых адносінах яна, здаецца, не многага дасягнула.

Нарэшце, ёй мінула семнаццаць год; заставацца ёй далей у пансіёне было немагчыма. У мяне былі досыць вялікія цяжкасці. Раптам мне прышла ў галаву добрая думка: выйсці ў адстаўку, паехаць за граніцу на год або на два, і ўзяць з сабой Асю. Задумана — зроблена і вось мы з ёй на берагах Рэйна, дзе я стараюся займацца жывапісам,