Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

яе ўсё нейкія цеганіны і справы — des vilaines affaires d’argent — і што яна мабыць вялікая кляўзніца. Аднак матуля дадала, што яна запрасіла яе з дачкой на заўтрашні дзень абедаць (пачуўшы слова «з дачкой», я ўткнуў нос ў талерку), — таму што яна ўсё-такі суседка — і з імем. На гэта бацька сказаў матулі, што ён цяпер прыпамінае, якая гэта пані; што ён у маладосці ведаў нябожчыка князя Засекіна, вельмі добра выхаванага, але пустога і недарэчнага чалавека; што яго ў кампаніі звалі «le Parisien», з прычыны яго доўгага пражывання ў Парыжы; што ён быў надта багаты, але прагуляў усё сваё багацце — і невядома чаму, ледзь не з-за грошай, — між іншым, ён мог-бы лепш выбраць, — дадаў бацька і халодна ўсміхнуўся, — жаніўся на дачцы нейкага прыказнога, а жаніўшыся, пусціўся ў спекуляцыі — і разарыўся канчаткова.

— Хоць-бы яна грошай не папрасіла пазычыць, — заўважыла матуля.

— Гэта вельмі магчыма, — спакойна прагаварыў бацька. — Гаворыць яна па-французску?

— Надта дрэнна.

— Гм. Між іншым, гэта ўсёроўна. Ты, мне здаецца, сказала, што ты і дачку яе запрасіла; мяне хтосьці запэўняў, што яна надта мілая і адукаваная дзяўчына.

— А! Значыцца яна не ў матку пайшла.

— І не ў бацьку, — запярэчыў бацька. — Той быў таксама адукаваны — ды дурны.

Матуля ўздыхнула і задумалася. Бацька змоўк. Мне было вельмі няёмка на працягу гэтай размовы.

Пасля абеду я пайшоў у сад, але без стрэльбы. Я даў было сабе слова не падыходзіць да «Засекінага сада», але непераадольная сіла цягнула мяне туды — і нездарма. Не паспеў я падыйсці да плоту — як убачыў Зінаіду. На гэты раз яна была адна. Яна трымала ў руках кніжку і павольна ішла па дарожцы. Яна мяне не заўважала.

Я ледзь не прапусціў яе; раптам схапіўся і кашлянуў.

Яна павярнулася, але не спынілася, адвяла рукою шырокую блакітную стужку свайго круглага саламянага капелюша, — паглядзела на мяне, крыху ўсміхнулася ў зноў накіравала вочы ў кніжку.

Я зняў шапку, і памяўшыся крыху на месцы, пайшоў з цяжкім сэрцам. — «Que suis-jа pour elle?»? падумаў я (бог ведае чаму) па-французску.