Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

крэсле. Ёй як быццам і ў галаву не прыходзіла, што яна княгіня. Затое Зінаіда трымалася вельмі строга, амаль ганарліва, сапраўднай княжной. На твары яе паявілася халодная нерухомасць і важнасць — і я не пазнаў яе, не пазнаваў яе позіркаў, яе ўсмешкі, хоць ў ў гэтым новым выглядзе яна мне здавалася цудоўнай. На ёй была лёгкая барэжавая сукенка з бледнасінімі разводамі; валасы яе падалі доўгімі завіткамі ўдоўж шчок — на англійскі манер; гэта прычоска падыходзіла да халоднага выразу яе твара. — Бацька мой сядзеў каля яе ў часе абеду і з уласцівай яму далікатнай і спакойнай ветлівасцю весяліў сваю суседку. Ён зрэдку паглядаў на яе — і яна зрэдку на яго паглядала; — ды так дзіўна, амаль варожа. Размаўлялі яны па-французску; — мяне, памятаю, здзівіла чыстата вымаўлення слоў Зінаідай. Княгіня, у часе абеду, па-ранейшаму трымала сябе свабодна, многа ела і хваліла стравы. Матулі як відаць княгіня не спадабалася і яна адказвала ёй з нейкай сумнай пагардлівасцю; бацька зрэдку крышачку моршчыў бровы. Зінаіда таксама не спадабалася матулі. — Гэта нейкая фанабэрка, — гаварыла яна ў наступны дзень. — І падумаеш — чаго фанабэрыцца — avec sa mine de grisette.

— Ты як відаць, не бачыла грызетак, — заўважыў ёй бацька.

— І дзякуй богу.

— Вядома, дзякуй богу… толькі як-жа ты можаш меркаваць аб іх?

На мяне Зінаіда не звяртала зусім ніякай увагі. Хутка пасяя абеду княгіня пачала развітвацца.

— Буду спадзявацца на ваша заступніцтва, Марыя Нікалаеўна і Пётр Васільевіч, — сказала яна нараспеў матулі і бацьку. — Што рабіць! Былі часы, ды мінуліся. Вось і я — сіяцельная — дадала яна з непрыемным смехам: — ды што з тае чэсці, калі няма чаго есці!

Бацька пачціва ёй пакланіўся і правёў яе да пярэдніх дзвярэй. Я стаяў тут-жа ў сваёй куцай куртцы і глядзеў на падлогу, нібы прысуджаны да смерці. Абыходжанне Зінаіды са мной мяне канчаткова прыбіла. Якое-ж маё было здзіўленне, калі праходзячы каля мяне, яна скорагаворкай і з ранейшай ласкай у вачах шапнула мне: — прыходзьце да нас у восем гадзін, чуеце, абавязкова… Я толькі развёў рукамі — але яна пайшла ўжо, накінуўшы нa галаву белы шарф.