Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

нас пагосціце да таго часу, пакуль зноў справіцеся і набудзеце домік. Галоўнае — сумаваць не трэба. Гасподзь даў, гасподзь узяў, і зноў дасць: на ўсё яго воля. Лізавета Прохараўна, вядома, згодна сваіх меркаванняў, павінна была прадаць ваш двор, але яна вас не забудзе і ўзнагародзіць, як яна загадала сказаць Акіму Сямёнычу… Дзе ён цяпер?»

Аўдоцця адказвала, што ён, сустрэўшыся з ёю, вельмі яе пакрыўдзіў і паехаў да дзячка Яфрэма.

— Да гэтага! — здзіўлена сказала Кірылаўна. — Ну я разумею, што яму цяпер цяжка, бадай што, яго сёння не знойдзем, што-ж рабіць? Трэба распарадзіцца. Малашка, — дадала яна, звяртаючыся да адной з пакаёвак: — папрасі сюды Ніканора Ільіча; мы з ім паталкуем. — Ніканор Ільіч, чалавек з выгляду зусім мізэрны, нешта накшталт прыказчыка, адразу-ж з’явіўся, з пакорлівасцю выслухаў усё, што яму сказала Кірылаўна, — сказаў: «будзе выканана», вышаў і распарадзіўся. Аўдоцці выдалі тры фурманкі з трыма сялянамі, да іх, па ўласнай ахвоце, далучыўся чацверты, які сам аб’явіў аб сабе, што ён будзе «больш талковы за іх», і яна паехала разам з імі на пастаялы двор, дзе знайшла сваіх ранейшых работнікаў і работніцу Фецінню ў вялікім замяшанні і жаху.

Навумавы навабранцы, тры вельмі дзябёлыя хлапцы, як прышлі з раніцы, дык ужо нікуды не адыходзілі і вартавалі двор надта старанна, як абяцаў Навум, — да таго старанна, што ў адных новых калёсах раптам не стала шын…

Горка, горка было ўкладвацца беднай Аўдоцці. Не гледзячы на дапамогу «талковага» чалавека, які між іншым, толькі і ўмеў, што хадзіць з палачкай у руцэ, глядзець на іншых і сплёўваць убок, яна не паспела выбрацца ў той-жа дзень і засталася начаваць у пастаялым дварэ, загадзя ўпрасіўшы Фецінню не выходзіць з яе пакоя; між іншым, яна задрамала толькі пад раніцу ліхарадачнай дрымотай, і слёзы цяклі па яе шчаках нават у сне.

Між тым, Яфрэм прачнуўся раней звычайнага ў сваёй каморы і пачаў стукаць і прасіцца адтуль. Жонка перш не хацела выпусціць яго, абвясціўшы яму праз дзверы, што ён яшчэ не выспаўся; але ён падстракнуў яе цікаўнасць абяцаннем расказаць ёй незвычайнае здарэнне з Акімам; яна выняла засаўку. — Яфрэм расказаў ёй усё, што ведаў, і скончыў пытаннем, што, прачнуўся ён ці не?

— А бог яго ведае, — адказвала жонка: — пайдзі, паглядзі сам; з печы яшчэ не злазіў. — Бачыш, вы абодва ўчора напі-