Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

насці кінулася на падлогу… Васіль пайшоў да Анны Паўлаўны. Ён застаў яе ў абразнай. — «Матухна», — прагаварыў ён: — «мы адпомшчаны». — Бедная старая ўздрыгнула і прадаўжала маліцца.

Праз тыдзень Васіль паехаў у Пецербург — і праз два гады вярнуўся ў вёску, разбіты паралічам, без мовы. Ён ўжо не застаў жывымі ні Анны Паўлаўны, ні Ольгі — і памёр неўзабаве сам на руках у Юдзіча, які карміў яго як дзіця і адзін умеў разумець яго няскладны лепет.

1845 г.