Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

4.

І расьце, і расьце і мужае
Комсамольцаў адважная раць.
Што ім вораг? Што і мяжа ім,
Як захочуць яны пагуляць!

На заводах, на фабрыках дымных,
Дзе палёў сінявокі прастор, —
Яны злучаны палкім уздымам,
Іх злучае юнацкі задор.

Толькі кліч — і за шэрагам шэраг,
Нібы мора прыбоямі хваль,
Яны змыюць мяжуючы бераг, —
Вольным сьпевам запеніцца даль.

Ня стрымаць, ня спыніць ў падарожжы
Хто агнём гэтай сілы сагрэт…
Пабядзіць дух паўстанчаскі зможа
Комсамолец бунтар і поэт!