Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

5.

Вёскі сьпеў… Шумы гораду…
Вуліц вясёлы звонкі сьмех…
Ўспамінаюць сягоньня горда
Комсамольцы мінулы начлег.

З маршам ўдаль!.. Бач, здаволены!..
— Гэй, не адстань! Шы-рай шаг!..
Песьню! Плакаць даволі нам!
Комсамольцы — хлопцы душа!..

Сьвіткі зрэбны… палатаны…
Фабрычнага дыму пах…
Гора бачылі шмат яны,
І цяпер ім змагацца — ня страх!

Ня жыцьцё — а раздольле!..
Бо дзеці паўстаўшых краін…
Беларусь! і ты Комсамолія!
Я, комсамолец, — твой сын!..