Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/22

Гэта старонка была вычытаная

4.

Змрокам ціхім сьпеў салаўіны…
Гай шапоча кустам альховым…
Ён прыехаў — рыцар машыны —
Кахацца з дзяўчынай вясковай.

Посьле кросен з беленькім тварам…
Спадабае хлопец рабочы…
Сэрца спуджана лічыць удары,
Паўнюткі агню яе вочы.

Прыхіліўшыся к грудзям кажа
Ён дзяўчыне слодачы словы,
Доўгіх косаў злотная пража
Спавіла іх разам галовы.

Зазьвінела даль адгалосам,
Сьпевам гучным аб новым шчасьці.
Срэбны конь па небу пранёсься,
На зямлю ён хоча упасьці.

Сакавік, 23 г.