Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Люблю закутацца кажухам
Згайсаць ад меж да меж краіну,
І крыкнуць гучна завірухам,
Што ў хвалях белых не загіну.

І зноў ляцець… Дуга хай звоніць,
Пакуль конь лейцы не аслабіць…
Прастор балот зімою соннай
Люблю санямі разухабіць…

25 сьнежня 1922 г.

|}