Гэта старонка не была вычытаная
Маладняк сваімі лісьцямі
Шапаціць нам казку-вольніцу…
Помнім, помнім, як калісьці мы
Чорных дзён стрымалі коньніцу.
Перастаў і сумны сьпеў гусьці
Дні прышлі — ажно ня верыцца…
Хто-ж адвагі знойдзе, сьмеласьці
З сілай моладзі памерацца.
24 сакавіка 1923 г.
|}