Старонка:Вязанка (1903).pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

Пагудка.

Зъ песеньками, чытацели, несмела прадъ вами
Зъ добрай воли станоўлюся… Жартами, слезами
Складалося яно-тое, што тутъ на паперы
Писалося ў часъ думки и ў добрай ве̄ры.
Чы забавы зъ гэтыхъ песенъ хоць бы крышку будзе?..
Нехай судзяць братни людзи ды й на братнимъ судзе.
Назбиралась вязаночка на даръ маей браци
Середзь нашыхъ палей, лесоў, середзь сенажаци.
Не для зыску збиралася и не дзеля хвалы.
Такъ—папросту, якъ збираемъ зелье у дзень Купалы.
Не завадзиць по мазоли минутка вяселья.
Я старауся асцярагчысь паганаго зелья,
А чы гэта ўдалося?.. чы то зелье знаю?
Чы прыгодзенъ даръ малы братамъ у роднамъ краю?..
Думки гэты мучаць душу у вашаго брата,
Кали виненъ—выбачайце!..
Чымъ хата багата!…



Што птушки казали.

Ночъ не спаўшы за гулянкай
На вясельи, сваты—
Пилипъ Окунь зъ Бычкомъ Янкай
Валаклись да хаты.
А было же гэта ў Маи
На ўсходзи сонца.
Салавейка свистаў у гаи
Галасно безъ конца,