Старонка:Вязанка (1903).pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

И зязюли абзывались
И птушечки малы,
Щебечучи, заливались
Дзеля Божей хвалы.
Блищыць у яснай пазалоци
Зорэнька чырвона,
Закричали на балоци
Драчы ды варона.
Буркнуу Пилипъ, зубы сцяўшы,
У гутарцы зъ Янамъ:
..............
..............
«Заўсимъ дурэнь салавейка,
«Брэше, сынъ сабачы!
«Дай!… дай!… песьня та—капейка!
«Лепшы говоръ драчы:
«—Дзяры!… бяры!… будзешъ есьци
«И мёдъ пици дзбанамъ,
«У худобе̄ и ў чесьци
«Хутко станешъ панамъ!»—
—«Гэта—праўда!… Ось адначе
«Слухай на астатку
«Што варона намъ закраче
«На ўсё гэта, братку?…
«Во!… чы чуешъ?… уже сказали,
«Сеўшы у крыницы:
«Крали!… крали!… крали!… крали!…
«Да й… на—шыбяницы!»

|}