«Паночку дарагеньки, дай пораху крышку.
«Кали маешъ увагу на старога Грышку!…
«Отъ лихо наляцело! прышло на астатакъ:
«Найлепшае заўчора зъ нашыхъ жарабятакъ
«Мядзьве̄дзь—падла… ды й кабъ же ваўки яго зъели!…
«Задушыўшы у ле̄се, кинуў кале ели!…
«А Боже-жъ мой!… отъ быў бы конь церэзъ два годы,
«А цяперъ што?—ничога акромъ адно шкоды!
«Дай пораху, паночку!»
Такъ стары, чуць жывы.
Прасіў пана даўнейшы за двара мысливы.
—«Штожъ тутъ порахъ паможе?»—
— «Кабъ разъ здохъ маруха,
—«Яго я пачастую за стрэльбы у вуха!»—
—«Чы ты, Грышка, зваръяцеў?»—
—«Не!—дзякаваць Богу!»—
—«Якже-жъ ты на мядзведзя?… Ледзве цягнешъ ногу,
«Якбы ў лихаманцы скачуць табе руки.»—
—«И самъ я гэта знаю… Калижъ плачуць ўнуки,
«Ды й гоманамъ вяликимъ паўна наша хатка.
«Кабъ панъ ве̄даў якое было жарабятка!
«И доўга и шырока и крэпка ў карку,
«Самы гэты конь быў бы намъ у гаспадарку!…
«Ня дарую!… и гаду павыцягну жылы!
«Кабъ ня меу я спакою и середзь магилы,
«Кали будзе безъ кары то насене̄ ураже̄!!!
«Чы ёнъ мне̄ шкуру злупиць, чы самъ, шельма, ляже̄!»—
—«Да ты-жъ хиба за стре̄льбай даўно ня меў дзе̄ла?»—
—«Летъ зъ пятнанцаць, якъ старасць маю силу зъела!»
|