И пъюць и гуляюць—чаму-жъ у забави
Адзинъ ты якъ ворагъ ў няволи?
На чарку!—закурымъ, садзися на лави,
Скажи намъ прычыну нядоли.
Ни кони, ни санки, ни красны дзяўчата
Цябе не пацешаць ни мала,
Два летка мы видзимъ, чы будни, чы свята,
Што ты не таки, якъ бывала.
— «Ой, цяжка! ой, горка!—душа мая млее,
«И светъ бы пакинуць ня шкода,
«Дай чарку!—пры чарцы мне будзе смялее…
«Паслухай,—якая прыгода:
«Прыстаў я на почту, звычайне—блазнота,
«Хоць быў и силенъ и ахвочы.
«На почци—самъ знаешъ—дзень целы работа,
«Ня видзишъ ни свята, ни ночы.
«Адъ ранка да ночки, адъ ночки да ранка
«Вазіў я пакеты и паны.
«Папаў залатоўку,—тады и гулянка
«И сытъ, и вясёлы и пъяны.
«Звадзіў я дзяўчата, друзей меў безъ щоту,
«Самъ писаръ быу роўны и квита!
«А кони-жъ!—якъ крыкну на нихъ на ахвоту
«Дзяруць маи сіўки зъ капыта!
«Вясёлы быў хлопецъ и зухъ у гуляни,
«Казисты ўсякой дзяўчыне.
|