«Паничъ зъ табой едзе, падхопишъ дзе паню,
«Двазлотка николи ня мине.
«А тольки самъ щыра любіў я дзяўчыну:
«Жыла тутъ у вёсцы пры поли,
«Яе я бывала, якъ еду, ня мину,
«Кабъ мима праехаць!—николи!
«Отъ писаръ разъ кликнуў яще да разсвета;
«Схапіўся, адзеўся, гатовы.
«Завея—крый Боже! ня видна бачъ света,
«Марозна и сиверъ здаровы.
—«Вези аштахвету!»—«А кабъ ты згарэла!»
«Буркнуў я падъ носамъ, сярдуя,
«Каня акульбачыў и скора и смела
«На сіўцы па тракци сяку я.
«Якъ жыў я, ня видзеў такой, бачъ, мяцели:
«Ня видна дароги ни света.
«Отъ зъ сіўкай дзве вёрсты мы такъ праляцели,.
«Слупъ трэци минаемъ… што гэта?!…
«Хтось стогне ў поли, на помочъ скликае:
«Зблудзіўся нейначей ў дарози.
«Падумаў: падскочу—хтось тамъ пропадае
«Ў завеи на лютамъ марози.
«Каня павяртаю, а чортъ мне на вуха:
«Куды ты?…» ўсё шепче на згубу,
«Спяшы!… часъ нагнаўшы, пабачышъ дзявуху,
«Сваю паралеску и любу!»—
«И стала мне страшна, ажъ дыбамъ стаў воласъ,
«Па плечахъ пабегли мурашки…
«Каня зацинаю, хоць каже мне голасъ,
«Што гэта грэхъ будзе, грэхъ цяжки…
«Отъ зъездзіў, звяртаюсь. Прыцихла и днее,
«Страхъ неки ўсё мучыць укрыты,
Старонка:Вязанка (1903).pdf/24
Гэта старонка была вычытаная