Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

цельная палітыка толькі зрабіла тое, што расейская культура, якая да 1863 году зусім не даходзіла да народных беларускіх масс, цяпер сярод праваслаўных беларусоў пачала шырыцца. З другога боку — каталікі-беларусы што раз далей адыходзілі у польскі бок. Здавалося што поўная дэнаціоналізація усяго беларускаго народу, гэта толькі пытаньне болей ці меней далёкай будучыны. Здавалося… Але да гэтаго не дапусціло національнае адраджэньне.

II

У найтруднейшых варунках, нават у найболей здэнаціоналізаваных слаях, пачуццьце нейкай асобнасці у нас ніколі такі саўсім не счэзало. Шляхта лічучы сябе палякамі, сякіе такіе «тутэйшые», лёкальна-патрыотычные інстыкты заўсёды мела. Лічучы бацькоўшчынай Польшчу, — Беларусь правінціей яе, а беларускі народ часткай польскаго, — шляхта пачувала сваю племенную асобнасць ад праўдзівых палякоў. Гэткім лёкальным патрыотызмам пранікліся такжэ і некаторые выдатные польскіе вучоные ды пісьменнікі выйшоўшые з нашаго краю, каторые ахвотна браліся за разсьледаваньне гісторыі, этнографіі і пісалі абразкі з жыцьця нашаго краю.

Пасьле 1863 году суровые прасьледаваньня палякоў шмат аслабілі лёкальны патрыотызм, але бывае, што ён праяўляецца і цяпер. Багацейшые паны, каторые ездзюць па ўсяму сьвету, бадай што ніякай лёкальнай асобнасці не збераглі; затое памешчыкі сярэдняй рукі, а ешчэ болей дробная шляхта, тая і цяпер, хоць называе