першые беларускіе соціялістычные брошуркі. У 1908 гаду была надрукована беларускім пецярбурскім студэнцкім гуртком «Вязанка», зборнічэк вершоў Янкі Лучыны. Характэрна, што гэту кніжэчку, с прычыны забароны беларускаго друку, прышлося правясьці праз цэнзуру як кніжку на баўгарскай мове. З ажыўленьнем ў 1903—1904 г. г. грамадзянскай думкі у усей Расеі болей жыва пачынаюць працаваць і беларускіе гурткі.
У 90-х і 900-х гадох паяўляюцца такжэ „Очерки изъ жизни бѣлорусской деревни“ Пшчелко. Каб лепей разабраць гэту кніжку, мы крыху азірнёмся назад.
Да 1863 г., хоць пробы абрусеньня пачаліся ешчэ пры Кацярыне I, культурны уплыў Расеі быў у нашым краю слабы і ня мог нават раўнавацца с польскім. Край наш пазнаў расейцоў пасьля раздзелоў Польшчы. Былі гэта прысланые ў „забраны край“ чыноўнікі, — элемэнт з жыцьцём краю і яго інтэрэсамі не звязаны, — дзеля чаго ніякіе лёкальна-беларускіе сымпаціі, каторые тады (у пачатку XIX ст.) сярод мейсцовых палякоў былі даволі сільные, паміж расейцоў не праяўляліся.
Посьле 63 г., паставіўшы сабе мэту зусім «абрусіць» наш край, правіцельство скінуло са службы усіх чыноўнікоў-палякоў, каторых перш было шмат, ды замяніло іх расейцамі. Расейцам-жэ правіцельство раздавало конфіскаваные у паўстанцоў-палякоў двары. Праз гэта расейскі элемэнт адразу сільна узрос і ўсё болей ды болей павялічываўся. Папаўнялі гэты элемэнт, як прыездные з Расеі, так і мейсцовые праваслаўные беларусы, «вышоўшые у людзі». Сярод гэтых