Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Як с крышталу, столь, як шкло…
Скажуць людзі: «вось дык хатка,
Роўнай ў сьвеці не было!»
Будзем есьці ў гэнай хаці
Смачны, чысты пульхны хлеб
Пойдзем, муляр, пойдзем браце!
Хай другі канчае склеп».

(Алесь Гарун — «Муляру»).

|}

Гэткіх заяў мы маглі-б ешчэ шмат прывясьці, але і прыведзеные вышэй паказываюць, што нашы пісьменнікі пранікнуты здаровым оптымізмам, цьвёрдай верай у лепшую будучыну свайго краю і народу.

Зусім натуральна, што вуйшоўшые з народу пісьменнікі перш-на-перш звярнулі увагу на яго жыцьцё. Спачатку у іх творах перэмагаюць абразкі народнаго гора ды перэжываньня шчырых дэмократоў, глыбока задумаўшыхся над тым, як яго звясьці.

Але хоць дужа багатая ды ўдзячная гэта тэма, бадай што датуль яна ня счэрпаецца — дакуль будуць прычыны, выклікаючые гэткіе настраеньня пісьменстве; справядліва зразумеўшае сваю задачу, ды ня хочучы быць аднабокім, ею здаволіцца не павінно. Трэба звярнуць увагу такжэ і на другіе праявы жыцьця. Нашэ пісьменство зусім адпаведяе гэтым жаданьням: стаўляючы вышэйпамянутне тэмы на першым пляне, яно і на другіе патрэбы адгукаецца.

У Ядвігіна Ш., Паўловіча, Галубка і др. мы находзім пробкі праўдзіваго беларускаго гумару. Часамі там асьмеіваецца і селянін, але скрозь сьмех праглядае шчырае спагаданьне ды любоў