гаротнай доляй, з яго ня збыўшыміся ешчэ пакуль што ідэаламі ад такіх настроёў дужа далёк. Мы ведаем, што сярод сьвятлейшых расейскіх селян ды работнікоў надта любяць і чытаюць Некрасова, Глеба Успенскаго і др. пісьменнікоў-грамадзян, а сучаснымі дэкадэнцкімі пісакамі мала цікавяцца; гэтак сама і у палякоў; работнікі і селяне у Заходняй Эўропе, якіх там шмат, хоць надта выдатных талентоў сярод іх німа, — найболей пішуць аб сваім жыцьці і нядолі. Нашы пісьменнікі, як праўдзівые сыны народу, — тутака так сама зусім з імі згаджаюцца і далёкі ад дэкадэнцтва.
Гэтак стаіць справа цяпер, не іначэй хіба будзе і ў будучыні. Нашае панство національна хіба не адродзіцца, — усе варункі такіе, што на гэта лічыць ня можна; у будучыні національную культуру тварыць будзе сам працуючы народ, як і цяпер, Да яго-ж дэкадэнтам даступіцца ня лёгка.
Побоч с прогрэсам пісьменства развіваюцца і ўсе іншые праявы беларускаго жыцьця. З 1910 году пачынае выхадзіць Беларускі Календар — каторы цяпер расходзіцца што год блізка што у 20,000 экзэмпляроў па ўсей Беларусі. Разам с шырокай популярнасьцю ён здабыў сабе славу найлепшаго народнаго календара у нашым краю. У 1912 г. пачынае выхадзіць месячнік сельскай гаспадаркі «Саха» і парыодычные выданьня для інтэлігэнціі: «Маладая Беларусь». У канцы 1918 г. з’яўляецца месячнік «Лучынка» для маладзежы.
Усё большае ды большае лік свядомых беларусоў-пісьменнікоў. Пад національным прапорам гуртуецца шмат вучашчэйся моладзі, як