Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Можэ гэта здаровы і патрэбны крык аб сваіх правох беларуса, як сына беларускай націі, націі па сваіх духоўных асаблівасьцях самабытнай… Можэ гэта крык аб правох народу ядынаго у псыхіцы і здольнаго да самабытнаго жыцьця сярод народоў, катораму не да твару быць прыбаўкаю, дадаткам да націі дужэйшай… і асабліва блізкай па крыві, што йшчэ горш, бо с чужым! — так дык так, а не так і ня трэба, ну а з неўдалаю раднёю цацкайся, дзядзька, пакуль яна с хаты твае ня турыць цябе…

Можэ так?

Ці-ж я ведаю? Можа й так… «Я ведаю толькі тое, што я нічога ня ведаю».

А я хачу ведаць, і ці ні варта будзе мне прыслухацца да шчыраго, толькі шчыраго пачуваньня беларусоў і правых, і левых, і сярэдніх, і тых, што «тоже бѣлорусы», і тых што нясуць крыж са славамі: «Жыве Беларусь?»

А ці ня чулі вы, дзядзькі, цёткі ад людзей не нашай націі і ці не чыталі у некаторых этнографоў, што беларусы у большай сваей часці ня могуць быць шчырымі у жыцьці грамадзянскім і ў іншым, што яны нейкіе няшчырые, «палавіна на зямлі, палавіна пад зямлёю», што пакуль за беларуса не задавішся, шчырасьці ад яго не дажджэшся… Ці ня чулі вы, што:

— Беларусы двудушны?..

А?

Ведама гэта непраўда, паклёп, напасць!

І ўжо некалі вы, магло быць, ого-го як і гневаліся за гэткі прыгавор няпрошэных пракурораў… Даводзілі, мусіць, якраз іншае, маючы на увазі многалікі тып дабрадумнаго, рахманаго, трошку тужліваго беларуса-гуморыста, што калі та-